У Іспаніі ўпершыню апублікавалі звесткі пра даходы каралеўскай сям'і
Высветлілася, што 40% сваіх прыбыткаў кароль аддае дзяржаве ў якасці падаткаў.
Як паведамляе Associated Press, кароль Хуан Карлас I атрымлівае 292 тысячы еўра на год, яго сын, прынц Феліпе — 146 тысяч еўра, а каралева Сафія і дзеці каралеўскай сям'і (прынцэсы Крысціна і Алена) разам з жонкай прынца Летыцыяй маюць 370 тысяч.