У Італіі Берлусконі заклікалі да адказу за сувязі з Лукашэнкам

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, а таксама адносіны кіраўніцтва Італіі з беларускай дыктатурай.

На канферэнцыі выступіў старшыня Камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Матэа Макаччы. Пра беларускія праблемы распавядалі журналістка Наталля Радзіна і адвакатка Вера Страмкоўская.

Як паведамляе "Хартыя'97", прадстаўнік АБСЕ асудзіў палітыку Італіі ў дачыненні да Беларусі. Па яго словах, італьянскі ўрад зрабіў памылку, калі пайшоў на палітычную супрацу з афіцыйным Мінскам пры адсутнасці якіх-небудзь палітычных рэформаў у Беларусі.