У Італіі падчас п'янага дэбошу "засвяціўся" украінскі разведчык

Украінцы — муж і жонка — адпачывалі ў Мілане ў пяцізоркавым гатэлі. У стане алкагольнага ап'янення мужчына ўчыніў дэбош у холе гатэлю. Паліцыянты з цяжкасцю здолелі яго затрымаць. У пастарунку ён назваў адно прозвішча, супрацоўнік украінскага консульства прывёз дыпламатычны пашпарт на іншае. Тым не менш, украінца адпусцілі. Аднак у гатэль ён не вярнуўся. У выніку, жонка дэбашыра падала заяву ў паліцыю аб знікненні мужа.

Пазней украінскае консульства заявіла, што ніхто з яго супрацоўнікаў у паліцыю не ездзіў і дакументы не прывозіў. Італьянская прэса мяркуе, што, відаць, затрыманы быў супрацоўнікам украінскай знешняй выведкі, які працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём, інфармуе УНІАН.

Фота — phototimes.ru