У Івацэвіцкім раёне адновяць ДЗОТ Першай сусветнай на еўрапейскія грошы

У Выганашчанскім сельвыканкаме кажуць, што гэта адзін з 24 тутэйшых “бліндажоў”, як іх тут называюць.

У мясцовай школе будзе музей. Вучняў там толькі 44, таму спадзяюцца на дапамогу краязнаўца Веніяміна Бычкоўскага, які даў згоду на супрацу. У краязнаўцы ёсць хатні музей з артэфактамі нават перыяду мезаліту, не кажучы ўжо пра абедзве сусветныя вайны.

Дзот і музей — гэта частка макрапраекта. Агулам у Беларусі на праект “Жывая гісторыя маёй вёскі” вылучана 36 тысяч еўра. У яго рамках будуць падтрыманыя па адным праекце ў кожнай вобласці.

Праект выконваецца Прадстаўніцтвам таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Нямеччына) у супрацы з мясцовымі партнёрамі пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі. Заканчэнне працы датуецца 2014 годам. Акурат на яго прыпадаюць сотыя ўгодкі пачатку Першай сусветнай вайны.

Фота дзотаў на Брэстчыне — vandrouka.by