У Івацэвіцкім раёне пачаўся фестываль “Тэатральнае Палессе”
Тэатральня калектывы пакажуць свае спектаклі ў вясковых Дамах культуры.
Абласны фестываль аматарскіх тэатраў “Тэатральнае Палессе” пачаў сёння сваю працу ў Івацэвіцкім раёне. Мерапрыемствы фэсту будуць доўжыцца на працягу дзвух дзён. 16 тэатральных калектываў Брэстчыны пакажуць свае спектаклі ў вясковых Дамах культуры. Акрамя таго, падчас мерапрыемства будуць ладзіцца майстар-класы для рэжысёраў і акцёраў.