У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана 127-я скарга з Беларусі

Як паведамляе БелаПАН, на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Захаранка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Раніцай 19 снежня, у дзень выбараў, яго на аўтобусным прыпынку затрымалі міліцыянты і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Затым суд пакараў апазіцыянера арыштам на 12 сутак.

Пасля адбыцця пакарання Захаранка паспрабаваў абскардзіць арышт у Гомельскім абласным судзе. Але яго заява і абласны, і Вярхоўны суд адмовіліся разглядаць. Яны спаслаліся на тое, што для абскарджання судовых пастановаў па адміністрацыйных справах даецца пяць сутак.

Вычарпаўшы ўсе сродкі прававой абароны ў Беларусі, апазіцыянер звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Фота: world.fedpress.ru