У Камсамольскім возеры патанула 83-гадовая купальшчыца

Пенсіянерка купалася з боку Старавіленскай шашы, паведамляе БелаПАН. Людзі бачылі, як у вадзе жанчына махала рукамі, спрабавала нешта крычаць. Мужчыны, што кінуліся на дапамогу, выцягнулі яе, спрабавалі ўратаваць, але беспаспяхова.