У Каракасе збілі журналістку за рэпартаж пра смерць Чавеса (відэа)
Карэспандэнтка калумбійскага тэлеканала RCN Кармен Андрэа Рэнхіфа з аператарам была каля шпіталя, дзе памёр венесуэльскі прэзідэнт.
Хтосьці закрычаў, што яна прадстаўляе тэлеканал, які крытыкуе Чавеса. Пасля гэтага на журналістку і аператара напалі мужчыны і жанчыны, яны іх збівалі рукамі, нагамі, палкамі і матацыклетнымі шлемамі, паведамляе сайт lenta.ru.