У Касцюковічах кітайскія будаўнікі дайшлі да панажоўшчыны

У выніку 33-гадовы і 41-гадовы грамадзяне Кітая трапілі ў клініку, паведамляе магілёўская міліцыя. Па словах следчых, канфлікт адбыўся на бытавой глебе.

Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі канфлікта працуюць рабочымі на будаўніцтве новай лініі Беларускага цэментнага завода. 

Рабочага-крыўдзіцеля затрымалі. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы.