У Касцюковічах загінуў кітаец, ён зваліўся з вышыні 12 метраў (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося на будаўніцтве новай лініі цэментнага заводу.
Ад цяжкіх траўмаў 43-гадовы рабочы памёр у бальніцы. Паводле папярэдняй версіі прычынай трагедыі стала неасцярожнасць пры выкананні будаўнічых прац.
Трэба адзначыць, што гэта ўжо сёмая смерць на будаўніцтве другой лініі Беларускага цэментнага заводу, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
Фота — tv.tvrmogilev.by