У Казахстане 11 памежнікаў уцяклі з заставы

Здарэнне адбылося зранку 18 чэрвеня. Цяпер зніклых памежнікаў шукаюць, перадае ВВС.

Нагадаем, што на пачатку чэрвеня на памежным посце "Арканкерген" на казахстанска-кітайскай мяжы знайшлі парэшткі 14 памежнікаў. Яшчэ аднаго памежніка абвясцілі зніклым.

Праз некалькі дзён Генпракуратура Казахстана паведаміла, што адзіны жывы з 15 памежнікаў знойдзены і прызнаўся ў іх забойстве. Маці памежніка гаворыць, што на спатканні ён абверг гэтае прызнанне.

Фота — vmdaily.ru