У Харватыі зварылі самы вялікі кубак капучына ў свеце (фота, відэа)
Харвацкія барыста (людзі, якія спецыялізуюцца на гатаванні кавы) зварылі ў цэнтры Заграба больш за 2 тысячы літраў капучына.
Як адзначае брытанскае выданне Telegraph, гэта стала сусветным рэкордам па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса.
Для падрыхтоўкі самага вялікага кубка капучына выкарыстоўваліся 22 машыны для вырабу кавы, якія працавалі на працягу амаль трох гадзін.
Фота — dalje.com