У Кіеве прадалі бутэльку самага старога віскі ў свеце

Пакупніку бутэлька каштавала 129 тысяч грыўняў (каля 15,5 тысяч долараў).

Віскі быў дыстыляваны на заводзе Mortlach 15 кастрычніка 1938 года і наліты ў бочку з-пад хераса, якая належыць Gordon & MacPhail. У ёй віскі вытрымліваўся на складзе кампаніі ў Элгине, паведамляе УНІАН. Уладальнікі Gordon & MacPhail, сям'я Уркарт, на працягу трох пакаленняў захоўвала гэту каштоўную бочку, пакуль у 2008 годзе, роўна праз 70 гадоў пасля яе наліву, не было прынята рашэнне пра разліў.

Агулам з бочкі атрымалася напоўніць 54 бутэлек ёмістасцю 0,7 л і 162 малыя бутэлькі аб'ёмам 0,2 л. Напой разлілі ў крыштальныя дэкантэры ручнога вырабу са срэбраным стоперам. Яны былі запакаваныя ў скрыначкі з бразільскага ружовага дрэва. Адну з бутэлек прадалі 31 кастрычніка ў Кіеве, другую днямі прададуць у Данецку.

Фота — viskikaappi.net