У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

Актывісты арганізацый раздавалі украінскім дзяўчынам кветкі і ўлёткі. Ва улётках былі віншаванні кіеўлянак са святам вясны, інфармацыя аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў і адрасы, на якія палітвязням можна напісаць лісты са словамі падтрымкі.

Па заканчэнні вулічнай акцыі актывісты ў Міхайлаўскім саборы памаліліся за здароўе беларускіх палітзняволеных.

Пазней з Галоўпаштамту Кіева ад імя Беларускага Цэнтру ва Украіне была накіравана тэлеграма з віншаваннем Андрэя Саннікава, якому 8 сакавіка споўнілася 58 год.