У Кіеве затрымалі нелегальную "малочку" з Беларусі

Як інфармуе interfax.by, кіеўская ветэрынарная міліцыя канфіскавала больш за 10 тон малака, ёгуртаў, кефіру, тварагу, масла і дзіцячага харчавання. Уся прадукцыя будзе ўтылізаваная. Нагадаем, што з 29 лютага Дзяржаўная ветфітаслужба Украіны забараніла ўвоз беларускай "малочкі" з-за выяўленных у ёй антыбіётыкаў.

Фота — inpic.ru