У Кыргызстане праходзяць прэзідэнцкія выбары

На пасаду прэзідэнта былой савецкай рэспублікі з насельніцтвам у 5,3 млн. чалавек прэтэндуе 16 кандыдатаў, паведамляе ВВС. Найбольш папулярным сярод іх лічыцца 55-гадовы Алмазбек Атамбаеў. Гэта былы прэм'ер-міністр і паспяховы бізнэсмэн з паўночнай часткі Кыргызстана.

Два яго галоўных канкурэнта Камчыбек Ташыеў, які ўзначальваў пры Бакіеве кіргізскае МНС, і экс-спікер парламента Адахан Мадумараў.

Нагадаем, што паўстанне, якое прывяло да звяржэння Бакіева ў красавіку 2010 года, прыняло гвалтоўную форму. Больш за 90 чалавек загінулі. Сам Бакіеў уцёк у Беларусь, дзе знаходзіцца і зараз. Новыя ўлады Кіргізіі неаднаразова патрабавалі яго выдачы.