У Кітаі пачаліся сутычкі паміж уйгурамі і паліцыяй

Паводле кітайскіх уладаў, 14 з 18 загінулых - уйгуры з сепаратысцкіх арганізацый, якія зладзілі напад на паліцэйскі ўчастак. Аднак прадстаўнікі Сусветнага уйгурскага кангрэса, які знаходзіцца ў Германіі, заяўляюць аб правакацыі ўладаў Кітая. Яны сцвярджаюць, што паліцыя напала на мірных дэманстрантаў, застрэліла шэсць чалавек, а яшчэ 14 забіла палкамі да смерці, перадае ВВС. Паведамляецца таксама аб 70 арыштаваных.

Падзеі ў горадзе Хатан сталі самымі кровапралітнымі ў Сіньцзян-Уйгурскім рэгіёне пасля ліпеня 2009 года, калі там адбыліся масавыя сутыкненні на этнічнай глебе паміж уйгурамі і ханьцамі.