У княстве Ліхтэнштэйн хочуць пазбавіць манарха паўнамоцтваў

Яе ініцыятары патрабуюць, каб законы маглі прымацца без ухвалы князя. Прапануецца забраць у яго права вета, якое на сённяшні дзень замацаванае канстытуцыяй краіны.

Як паведамляе сайт 20min.ch, падзеі, што адбываюцца ў княстве, ужо пачалі называць "ліхтэнштэйнскай вясной". Княскі дом мяркуе, што гэтая ініцыятыва можа прывесці да змены канстытуцыйнага ладу і адмаўлення ад манархіі. Папярэдні раз дыскусія аб неабходнасці манархіі скончылася ў Ліштэнштэйне ў 2003 годзе, калі 64% грамадзян выказалі давер князю Гансу-Адаму Другому.