У Кобрынскім раёне электравоз сутыкнуўся з МАЗам (фота)
Аварыя адбылася 13 чэрвеня на чыгуначным пераездзе каля вёскі Тэўлі.
Як паведамляе сайт tomin.by, ад моцнага ўдару быў пашкоджаны прычэп грузавіка, а ў электравоза скамячыла кабіну.
Па папярэдняй інфармацыі, вінаваты кіроўца грузавіка, які паехаў на забараняльны сігнал святлафора. Ён патрапіў у лякарню з ірванай ранай правага перадплечча і пераломам рэбраў. Машыніст электравоза не пацярпеў.
З-за здарэння на тры гадзіны быў ускладнёны чыгуначны рух, затрымаліся шэсць пасажырскіх цягнікоў.

