У Кобрынскім раёне мясцовыя жыхары знайшлі 5 кг трацілу
Выбухоўка была знойдзеная паблізу вёскі Жухаўцы пры правядзенні земляных работ.
Як высветлілася, гэта быў траціл часоў Другой сусветнай вайны. Небяспечную знаходку абясшкодзіла група размініравання, паведамляе БелТА. Магутнасць выбуху такой колькасці трацілу супастаўная з выбухам, што прагрымеў 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску.