У Кобрынскім раёне невядомыя скралі дрот з лініі электраперадач

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, побач з вёскай Перкі невядомы зламыснік скраў больш за два з паловай кіламетра алюмініевага дроту. Дырэктар Кобрынскага раённага ўпраўлення электрычных сетак ужо напісаў заяву ў міліцыю, зараз вядзецца разбіральніцтва па факце крадзяжа.