У Кобрынскім раёне з наркотыкамі затрыманы расіянін
19-гадовы малады чалавек прыехаў на пахаванне бабулі і быў затрыманы ноччу 24 ліпеня разам з мясцовым жыхаром.
Абодвух міліцыянеры дастаўвілі ў РАУС, дзе высветлілася, што маладыя людзі знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення, паведамляе БелаПАН.
У жыхара Санкт-Пецярбурга быў знойдзены і канфіскаваны карабок з рэчывам расліннага паходжання. Пасля экспертызы было вызначана,што гэта гашыш. У адносінах да расіяніна распачалі справу за незаконны абарот наркотыкаў.