У Крупскім раёне ўшанавалі памяць атамана Юркі Моніча (фота)
Днямі група актывістаў наведала лес каля вёскі Малыя Жаберычы, месца гібелі 23 траўня 1924 года ў баю з чэкістамі вядомага беларускага партызана.
Там ужо некалькі гадоў знаходзіцца памятны крыж, выраблены мастаком Алесем Пушкіным, на якім змешчаны надпіс "Змагару за Беларусь".
Нагадаем, Юрка Моніч на чале беларускага партызанскага атрада некалькі гадоў ваяваў супраць савецкай улады. Пра яго самую гучную акцыю — напад у кастрычніку 1923-га на пасажырскі цягнік Мінск — Масква з савецкімі і замежнымі дыпламатамі — нядаўна напісала газета Адміністрацыі прэзідэнта.

Фота змясціў у сацыяльных сетках Алесь Пушкін.