У Крычаве падаткавікі пакаралі штрафам журналіста Сяргея Няроўнага
За недакладнасць у дэкларацыі аб даходах ён мусіць заплаціць штраф — 350 тысяч рублёў.
Сяргей Няроўны лічыць, што яго аштрафавалі за выданнею незалежнай газеты “Вольны горад”. Мясцовая ўлада ўжо не першы год сочыць за публікацыямі ў выданні і адразу рэагуе на крытычныя матэрыялы. Журналіст кажа, што праз штраф улада хацела яго папярэдзіць, каб ён трымаўся ў нейкіх межах.
1 верасня з працы звольнілі жонку Няроўнага. Праз пяць дзён пасля яе звальнення падаткавікі папрасілі журналіста запоўніць дэкларацыю аб падатках за 2009-2010 гады. Журналіст не пазначыў у сваёй дэкларацыі прыбыткі жонкі, за кошт якіх існавала сям’я пэўны час — за гэта падаткавікі далі яму штраф.