У кватэры многіх мінчукоў сёння прыйдзе сапраўдная спякота

Тэмпература ў батарэях падымецца да плюс 115 градусаў на дзве гадзіны. Затым вернецца да нормы. Тэсціраванне закране ў асноўным Ленінскі раён, а таксама часткова Кастрычніцкі і Цэнтральны. Такім чынам будзе зразумела, наколькі ацяпляльныя прыборы гатовыя да працы наступнай зімой, адзначае Першы тэлеканал.