У Кыргызстане 400 вязняў падчас бунту зашылі сабе раты
У папраўчых установах Кыргызстану пракацілася хваля бунтаў. Ужо больш за тыдзень у калоніях і СІЗА вязні ладзяць галадоўку.
Як інфармуе ВВС, вязні, якія зашылі раты, патрабуюць паслабіць рэжым утрымання ў сваёй калоніі. Яны хочуць, каб была прынамсі адна камера (так званая "блатная"), вязні якой маглі б свабодна перамяшчацца па іншых камерах.
Пры невыкананні іх умоваў вязні пагражаюць прыцягнуць да сваіх акцый пратэсту сваякоў, блізкіх, каб яны таксама пачалі на публіцы зашываць сабе раты ці ладзілі акцыі галадовак і пратэсту каля будынкаў парламента і ўраду.