У Лепелі жанчына падпаліла кватэру, калі яе дзіця забіралі ў прытулак

Жанчына і яе муж у той дзень былі на суботніку і пасля яго кожны выпіў са сваімі сябрамі. Дома яны пасварыліся, жанчына выклікала міліцыю і муж, каб не сустракацца з праваахоўнікамі, сыйшоў з хаты. Калі дзіцё забіралі ў прытулак, маці сказала, што падпаліць чатырохпакаёвую кватэру, калі сына ёй зараз жа не вернуць, і стрымала сваё слова. У выніку пажару віноўніца не пацярпела, з задымленай кватэры яе выратавалі супрацоўнікі МНС.

Фота — bymedia.net