У Лоеўскім раёне каля самай вёскі знайшлі 150 снарадаў і гранат (фота)
На боепрыпасы 28 лістапада натрапілі памежнікі. Яны знаходзіліся ў лесе ў 500 метрах ад вёскі Глушэц.
Паведамляецца, што боепрыпасы — часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — 137 мінамётных мінаў. Боепрыпасы перадалі групе размініравання.




Фота — gomel-region.by