У Лондане дэманстрантаў затрымалі на даху амбасады
Два дэманстранты з Бахрэйна забраліся на дах амбасады сваёй краіны.
Як перадае ВВС, яны патрабавалі вызваліць з турмы актывіста і праваабаронцу Абдулхадзі Хаваджа. Адзін з удзельнікаў акцыі пагражаў скокнуць з даху, калі ўлады Бахрэйна не выканаюць іх патрабаванне.
Праваабаронца, вызваленні якога патрабавалі затрыманыя, раней амаль 70 дзён трымаў галадоўку пратэсту.
Да затрымання дэманстранты правялі на даху амбасады 24 гадзіны, выкрыкваючы лозунгі.
Фота: hispantv.com