У Люксембургу латвійскі міністр заклікаў ЕС да дыялогу з Беларуссю
Адбылося гэта на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.
На ім міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў кіраўніцтва ЕС да дыялогу з афіцыйным Мінскам. У сваім выступе ён адзначыў, што Беларусь "павінна палепшыць сітуацыю ў сферы выканання палітычных свабодаў і каштоўнасцяў, а ЕС пасля ацэнкі гэтага прагрэсу — аднавіць палітычны дыялог і актывізаваць практычнае супрацоўніцтва ў розных сферах".
Як паведамляе БелаПАН, Рынкевічс прапанаваў запрасіць у Брусель на ліпеньскую сустрэчу міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея (на цяперашні момант ён знаходзіца ў "чорным спісе" ЕС). Латвійскі міністр распавёў пра свой нядаўні візіт у Мінск і сустрэчу з Макеем.
Фота — bymedia.net