У Мінску з 50 кватэр неўзабаве могуць выселіць іх жыхароў
Справы неплацельшчыкаў цяпер знаходзяцца ў судах.
50 справаў аб высяленні з кватэр жыхароў сталіцы цяпер знаходзяцца ў судах. Як адзначыў генеральны дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэентовіч, такія мерапрыемствы даюць свой плён.
Рэентовіч: "Вось такія мерапрыемствы забяспечваюць збіральнасць і своечасовую аплату за камунальныя паслугі. Па стане на 1 красавіка скарачэнне запазычанасці на 882 мільёны рублёў, пры агульным налічэнні — 82 мільярды. Гэта даволі высокая лічба. Мы забяспечылі збіральнасць у поўным аб'ёме".
Адзначым, што жыхары пяці кватэр былі сёлета ўжо выселеныя ў Мінску за запазычанасць па камунальных паслугах. Прычым гаспадары адной з іх — без прадастаўлення іншага жылля.