У Мадрыдзе адбыліся сутыкненні: шэсць чалавек параненыя, сем арыштаваныя
Паліцыя разганяла дэманстрантаў, якія палілі бакі для смецця, з дапамогай гумовых куляў.
Дзень агульнанацыянальных акцый пратэсту супраць палітыкі ўраду скончыўся масавымі беспарадкамі ў іспанскай сталіцы. Нагадаем, дэманстрацыі прайшлі па ўсёй Іспаніі. Сотні тысяч людзей выказвалі сваю нязгоду з чарговымі мерамі эканоміі: скарачэннем заробкаў, памяншэннем дапамогі па беспрацоўі, адменай дадатковых дзён да адпачынкаў. Сярод удзельнікаў акцый былі заўважаныя пажарныя і паліцыянты, інфармуе ВВС.
Фота — EPA/ИТАР-ТАСС