У Магілёве аўтамабіль збіў на прыпынку дзвюх жанчын, адна — загінула
Здарэнне адбылося 9 верасня на вуліцы Гомельская шаша каля 8-й гадзіны вечара.
35-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем "Форд-Сьера", пры абгоне сутыкнуўся са спадарожнай "Аўдзі-А6", перадае БелаПАН. Ад удару "Форд" выехаў на правы тратуар і наехаў жанчын, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту. Пацярпелых даставілі ў Магілёўскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Але 52-гадовая жанчына там сканала. 58-гадовая — жывая.
Фота — 222.by