У Магілёве больш не будуць рыхтаваць выкладчыкаў беларускай мовы
Акрамя таго, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова адмовіўся ад прыёму студэнтаў на шэраг іншых спецыяльнасцяў.
Як піша "Народная Воля", сёлета не будзе прыёму студэнтаў на такія спецыяльнасці, як "беларуская і руская мовы", "гісторыя рэлігіязнаўства", "сацыяльныя работнікі", "пачатковая адукацыя і выяўленчае мастацтва".
З рэкамендацыі Мінадукацыі, універсітэт плануе скараціць лік бюджэтных месцаў для эканамістаў, юрыстаў, журналістаў, настаўнікаў фізкультуры.
З-за недахопу ахвочых, хутчэй за ўсё, не будзе набору на "французскую мову", а таксама на комплексную спецыяльнасць "нямецкая мова—інфарматыка".