У Магілёве майстар аднаго з рытуальных бюро ладзіў трэніровачныя пахаванні
Рабілася гэта з мэтай застрашвання супрацоўнікаў.
“Трэніраваліся” рабочыя пахавальнага бюро пасля працы ў нецвярозым стане. Для гэтага на тэрыторыі была выкапаная магіла, у якую два чалавека апускалі закалочаны гроб са сваім калегам унутры. Камандаваў працэдурай майстар, які такім чынам прыніжаў сваіх падначаленых, паведамляе БелаПАН.
Расказаць аб падобных працэдурах падначаленыя баяліся, як і аб неаднаразовым збіцці. Раскрылася справа выпадкова. Аказалася, што акрамя “трэніровачных пахаванняў” прадпрымальны майстар займаўся махлярствам. Штомесяц ад яго дзейнасці бюро недалічвалася амаль 10 мільёнаў рублёў. Справай занялася міліцыя, якая і раскрыла пазней гісторыю з “трэніроўкамі”.