У Магілёве злодзей папаўся па ўласнай дурасці

Выявілася, што нецвярозы 33-гадовы магілёвец паклаў ахоўны магніт сабе ў кішэню.

Кошт курткі, якую зламыснік спрабаваў вынесці з універамага “Цэнтральны”, склаў болей за мільён рублёў. Цяпер мужчыну пагражае да трох гадоў турмы, паведамляе “Радыё Магілёў”.