У магілёўскіх тралейбусах дагэтуль прымаюць купюры па 10 і 20 рублёў
Такое рашэнне прыняў “Гaрэлектранспарт” для зручнасці гараджан.
Нагадаем, што з абарачэння гэтыя купюры выйшлі 1 сакавіка. Кандуктары ў тралейбусах кажуць, што дагэтуль людзі проста выкідвалі дробныя купюры як смецце, а не неслі іх у банк і не абменьвалі на больш буйныя.
Купюры па 10 і 20 рублёў у магілёўскіх тралейбусах будуць прымаць да 1 красавіка. Дарэчы, у магілёўскіх аўтобусах гэтыя купюры перасталі прымаць 28 лютага, паведамляе mycity.by.
Фота — formats.by