У Магілёва з'явіўся лагатып культурнай сталіцы Беларусі і СНД

Аўтарка малюнку — магіляўчанка Кацярына Табанюхава. Яна намалявала лагатып акварэллю. Ён будзе размяшчацца на білбордах і лайтпостэрах друкаванай рэкламнай прадукцыі, паведамляе сайт mycity.by.

Надпіс на лагатыпе “Магілёў — культурная сталіца краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Рэспублікі Беларусь” зроблены па-руску.

Нагадаем, што ў 2013 годзе акрамя Магілёва статус культурнай сталіцы СНД займелі азербайджанская Габала і армянскі Гюмры.

Фота — mycity.by