У Магілёве актывісты “Гавары праўду!" павіншавалі палітвязняў з Днём Волі
Магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду”! накіравалі больш як 50 лістоў з віншаваннямі і словамі падтрымкі 15 палітвязням.
Адрасатамі сталі актывісты, якія знаходзяцца пад арыштам альбо пад следствам за ўдзел ў Плошчы.
Актывістка кампаніі Аксана Закрэўская адзначае, што такім чынам яны хацелі падбадзёрыць і падтрымаць аднадумцаў, якія апынуліся за кратамі. Дарэчы, віншаванні падпісвалі не толькі актывісты “Гавары праўду!”, але і звычайныя жыхары гораду.