У Магілёве перад выбарамі прызначылі новага галоўнага ідэолага

На гэтай пасадзе ён змяніў Ігара Шардыку. Нагадаем, што гэтага чыноўніка звольнілі з пасады без лішняга шуму, а ўся інфармацыя пра яго была выдаленая з афіцыйнага сайту гарвыканкаму. Прычыны раптоўнай адстаўкі ідэолага не агучваліся. Без ідэолага горад існаваў болей за месяц.

Варта дадаць, што Мікалай Міхаленя з’яўляецца старшынёй акруговай выбарчай камісіі №84. Зборшчыкі подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў паведамляюць, што ў падуладныя Міхаленю інтэрнаты іх не пускалі. Вахцёркі спасылаліся на яго вусную забарону.

Фота гарвыканкаму — 222.by