У Магілёве збіраюцца адключыць ужо ўключанае ацяпленне
Батарэі могуць пахаладзець на некалькі дзён праз пацяпленне, якое бліжэйшымі днямі прыйдзе ў абласны цэнтр.
Калі тэмпература на двары цягам некалькіх дзён будзе перавышаць 10 градусаў цяпла, “батарэі” адключаць, паведамляе са спасылкай на кіраўніка горада Станіслава Барадаўку сайт MyCity.by.
Там, дзе дазволіць аўтаматыка, кватэры перавядуць ў рэжым пратаплівання. Там, дзе не, ― ацяпленне будзе выключанае цалкам.