У Маладзечне да 130-годдзя Янкі Купалы паставяць скульптуру песняра (фота)
Аўтар работы — скульптар Валяр’ян Янушкевіч.
Як піша "Рэгіянальная газета", раней гэты помнік планавалі ўсталяваць у праграме “Дажынак-2011”. Аднак тады не хапіла грошай, таму праект адклалі да юбілейнага купалаўскага года.
Скульптура можа заняць месца побач са школай №1, якая носіць імя Янкі Купалы. Гарадскія ўлады разлічваюць, што ў фінансаванні помніка прымуць удзел мясцовыя бізнэсоўцы.
Фота — "Рэгіянальная газета"