У Малдове могуць забараніць рэкламу ў кінатэатрах

Згодна з гэтым дакументам, забараняецца паказ рэкламных ролікаў да і пасля фільма. За парушэнне забароны, як паведамляюць інфармагецтвы, прадугледжваецца штраф у памеры ад 1000 да 6000 леяў (ад 80 да 480 долараў).

Ініцыятары законапраектаў кажуць, што наведнікаў кінатэатраў раздражняе той паток рэкламы, які льецца перад сеансам. Пры гэтым яны спасылаюцца на моладзь, на просьбу якой праект закону і распрацавалі. Праціўнікі закону ў сваю чаргу лічаць гэта парушэннем правоў прадпрымальнікаў.