У Малдове суддзяў, падазраваных у карупцыі, будуць пазбаўляць імунітэту

Як паведамляе РБК, такія змены прадугледжаныя папраўкамі ў дзейснае заканадаўства, якія ўхваліў кабінет міністраў краіны.

Пакуль што суддзі ў Малдове маюць імунітэт, які вызваляе іх ад крымінальнай адказнасці за злачынства любой катэгорыі. Крымінальную справу супраць суддзяў можа пачаць генеральны пракурор толькі з папярэдняй згоды Вышэйшай рады магістратуры.

Змены ў заканадаўства мусяць узмацніць барацьбу з карупцыяй.