У маскоўскіх гарадскіх аўтобусах з’явіўся бясплатны Wi-Fi
Пакуль што абсталяванне ўстаноўлена толькі на трох машынах. Аднак улады абяцаюць забяспечыць перадатчыкамі і іншыя.
Эксперымент будзе працягвацца паўгода. Кожны месяц аператары сотавай сувязі будуць даваць справаздачы аб тым, колькі пасажыраў карыстаюцца Wi-Fi у аўтобусах. Калі паслуга стане папулярнай, то ўкараняць бесправадны інтэрнэт будуць на ўсім грамадскім транспарце Масквы, паведамляе сайт “НТВ”.