У Маскве абрынуўся шматпавярховы дом, загінуў адзін чалавек
Яшчэ 11 чалавек атрымалі траўмы, некаторых з іх даставалі з-пад завалаў.
Здарэнне адбылося ўначы на поўдні расійскай сталіцы. У шматпавярховым доме ішоў капітальны рамонт. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, усе пацярпелыя — рабочыя. Дом абрынуўся ў той момант, калі яны залівалі перакрыцці вадкім бетонам.
Фота — itar-tass.com