У Маскве другі раз скралі скульптуру бабруйскага бабра
Паліцыянты Сакольнікаў кажуць, што ў іх няма сілаў, каб ахоўваць скульптуру круглыя суткі.
Скульптура стаяла ў дворыку, які абсталявалі бабруйчане.Дарэчы, аналагічны свой дворык у Бабруйску абсталявалі таксама і масквічы, бо Сакольнікі — горад-пабрацім Бабруйска.
Дворык у Сакольніках быў абсталяваны ў 2006 годзе. Ужо на наступны дзень пасля адкрыцця адтуль першы раз скралі металічную скульптуру бабруйскага сімвала. Дарэчы, разам з бабром тады скралі і скульптуру салдата з гарматай.
Другую скульптуру бабруйчане абачліва зрабілі з дрэва, але на днях скралі і яе. Бабруйскія ўлады ўжо заявілі, што гатовыя адправіць у Сакольнікі і трэцюю скульптуру.
Фота — babruisk.by