У Маскве хутка пачнецца суд над беларусам за заклікі да беспарадкаў

Ігар Беразюк, грамадзянін Беларусі, прыцягнуты да адказнасці па справе аб масавых беспарадках на Манежнай плошчы ў Маскве. Беларус з’яўляецца актывістам “Іншай Расіі” і ўдзельнікам руху “Стратэгія 31”. Разам з ім будуць прыцягнутыя да адказнасці яшчэ чатыры расіяніна, паведамляе “Газета.ру”.

Беспарадкі на Манежнай плошчы, у якіх удзельнічалі нацыяналісты і футбольныя фанаты, былі справакаваныя забойствам заўзятара «Спартака» Ягора Свірыдава выхадцам Дагестана.