У Маскве паліцыя зноў разагнала лагер апазіцыі на "Барыкаднай"
Былі затрыманыя ад 20 да 40 чалавек.
Паліцыя правяла "зачыстку" ў ноч на панядзелак, інфармуе gazeta.ru.
Нагадаем, што на працягу апошніх тыдняў расійская апазіцыя неаднаразова мяняла месцы дыслакацыі сваіх лагероў, паліцыяй затрымліваліся дзясяткі людзей.
Расійская апазіцыя пратэстуе ў форме "народных гулянняў" супраць дзейнай улады ад дня інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Яна патрабуе вызвалення палітзняволеных і правядзення новых выбараў. Як мяркуецца, акцыі будуць працягвацца да 12 чэрвеня, калі ў Маскве мусіць прайсці чарговы масавы апазіцыйны марш.