У Маскве прайшла масавая аблава на дворнікаў-нелегалаў
Федэральная міграцыйная служба Расіі затрымала ў Маскве больш за 100 замежнікаў.
Яны працавалі дворнікамі, не маючы пашпартоў ці рэгістрацыі. 74 з іх будуць скарочаны тэрміны знаходжання ў Расіі, 33 будуць выдаленыя за межы краіны, перадае ВВС.
Дарэчы, раней маскоўскія ўлады заявілі, што ў горадзе бракуе каля тысячы дворнікаў, бо зменшыліся квоты на выкарыстанне замежнай працоўнай сілы.
Фота — mk.ru